Kamaedzitca - Дзева Смерцi lyrics

Published

0 170 0

Kamaedzitca - Дзева Смерцi lyrics

Зорнага Космасу далонь – У бязмежныя абшары. Думак халодных гарызонт, Нямыя словы Мары. Мёртвая цішыня, Шумiць толькi голле, Праносіцца Ліха, Ажно елкі дрыжаць. Пяю прымхлівую песню, Спеў льецца ў адзіноце. Вочы заплюшчу, А позірк у лістоце. Воля думкі агнём Сваім сагравае – Гэта кропля Свету Ізноў ажывае. Танец прывідаў, Музыка Смерці, Забірае душы Мары вецер. Чарнабога мэта, Наві здабытак – лёс. Чорны дух гэта Людскія душы панёс. Сустрэць Мары позірк… Смерць – нараджэнне, Палёт, абуджэнне, Каласы вечнай ракі, Легенды... Бязмежнасць... Сляды Герояў пакiнем, Гонар каб адрадзіць. Высока ў Вырай – шлях вольным Сынам. Мы вечна будзем жыць!