Kamaedzitca - Падымайся, Брат! lyrics

Published

0 100 0

Kamaedzitca - Падымайся, Брат! lyrics

Перад табой – блакітнае Неба, Асвятляе Сонца кроў на Зямлі. Чуеш песню Продкаў – Вырай. Твой шлях – рука Праві. Падымайся, брат! Сцяг вышэй! Сцісні іклы, ідзі на бой! Падымайся, вояр! Плечы шырэй! Чуеш з лесу воўчы вой… Станем поплеч – як сцяна, Доблесць і гонар пад вострым лязам. Вострыя мячы – войска Перуна, Наша сіла – калі мы разам! Вочы свецяцца ў лесе – Сотні тысяч ідуць на бой. Смерць іх сякера нясе, Пераможны голас заве за сабой. Кіпцюры гострыя, іклы блішчаць, Крывава ахвяра чакае ваўкоў. Пах галін елак ды холад ночы... Доблесць і гонар шэрых ваяроў. Перад табой – зорнае Неба, Асвятляе Месяц кроў на Зямлі. Льецца песня Продкаў – Вырай, Крочаць лютыя ваяры! Падымайся, брат! Ідзі на бой! Пад марш адбівай крок свой! Чуеш – клічуць Дзяды! Чуеш – заве воўчы вой...