Груганы ў небе,
Людзі ў цемры,
"Шрамы на вене".
Грукат за сценамі,
Тупат за дзевармі,
Нож над каўнерамі.
Нож над каўнерамі.
Людзі ў цемры.
Маю я што казаць,
Маю куды ісці –
Толькі твой розум спіць…
Я табе падкажу
- Думай аб сэрцы,
Бо тваё сэрца баліць.
Маеш ты што казаць,
Спрабуй сабе пачуць,
Абарані свой лес.
Кожнай хвілінаю,
Спрабуй з каленяў устаць,
Колькі ўжо можна слёз.
Стомлены позірк,
Атручана слова,
Згубілася згода.
Чарговы ранак,
І зноўку былое,
І зноўку "раптоўна".
Чарговы ранак -
І зноўку было.
Чарговы ранак -
І зноўку раптоўна.
Маю я што казаць,
Маю куды ісці –
Толькі твой розум спіць…
Я табе падкажу
- Думай аб сэрцы,
Бо тваё сэрца баліць.
Маеш ты што казаць,
Спрабуй сабе пачуць,
Абарані свой лес.
Кожнай хвілінаю,
Спрабуй з каленяў устаць,
Колькі ўжо можна слёз.
Маеш ты што казаць,
Маеш куды ісці,
Спрабуй з каленяў устаць,
Спрабуй свой шлях знайсці.
Маеш ты што казаць,
Маеш куды ісці.
Спрабуй сябе знайсці!
Маеш! - Спрабуй сябе знайсці.
Пільная варта,
Шыльды для катаў,
Забойцаў парады.
Зніклыя мары,
Забытыя фарбы,
Апошняе "надо".
Зніклыя мары,
Забытыя фарбы ....
...Апошняе.