Гэй, у лесе, пры даліне, У нас сталася бяда: У даліне, у гушчары, Калыхаліся камары; Hej, u lesie, pry dalinie, U nas stałasia biada: U dalinie, u huszczary, Kałychalisia kamary; Дуб да дуба пахіліўся, Камар з дуба заваліўся… Аб дубовую кару Пабіў камар галаву Dub da duba pachiliŭsia, Kamar z duba zawaliŭsia... Ab dubowuju karu Pabiŭ kamar haławu Пабіў камар галаву Аб дубовую кару Пабіў камар патыліцу Аб дубову караніцу Pabiŭ kamar haławu Ab dubowuju karu Pabiŭ kamar patylicu Ab dubowu karanicu Ой, пабіў камар бакі Аб дубовыя сукі Ой, пабіў камар калені Аб дубовыя карэньні! Oj, pabiŭ kamar baki Ab dubowyja suki Oj, pabiŭ kamar kaleni Ab dubowyja kareńni! А як далі мухам знаць, Прыляцелі ратаваць: — Камарочку, родны браце,
Як-жа цябе ратаваці? A jak dali mucham znać, Prylacieli ratawać: — Kamaroczku, rodny bracie, Jak-ża ciabie ratawaci? — Пасылайце да аптэкі, Ці не будзе трохі лепей… — Камарочку, родны браце, Як-жа цябе пахаваці? — Pasyłajcie da apteki, Ci nie budzie trochi lepiej... — Kamaroczku, rodny bracie, Jak-ża ciabie pachawaci? — Не хавайце край дарогі, Бо дратаваць будуць ногі; — Не хавайце край даліны, Бо вырыюць мяне сьвіньні; — Nie chawajcie kraj darohi, Bo dratawać buduć nohi; Nie chawajcie kraj daliny, Bo wyryjuć mianie świńni; Пахавайце ў цёмным лесе Пры зялёненькім арэсе! Будуць арэхі шчыпаці Ды камара ўспамінаці. Pachawajcie ŭ ciomnym lesie Pry zialonieńkim aresie! Buduć arechi szczypaci Dy kamara ŭspaminaci.