Вецер халодных туманаў
Шапаціць лебядзямі ў грудзях,
Адзінокі месяц белы
Асвятляе Вечнасці шлях.
Пыл дарогі ўздымаецца да Неба,
Дзе Багоў трон вялікі стаіць.
Мячы моцна сціскаем
У правых далонях.
За плячыма палім масты –
Назад дарогі няма.
Не страшны смерці хуткай подых,
Шчырасць і гонар – памерці ў Баi.
Высячэм Памяць для нашых нашчадкаў…
Сустракаем маланкі
Суровыя стрэлы,
Крылы журавоў
Ачышчаюць душы.
Цені стодаў высокіх
Праплываюць ля нас.
Працяг імгненняў Вайны…
Аддаць жыццё прыйшоў час.
Хай вызначальна падкова,
Як молат грукае.
Ды пад молатам пыл, як дым –
Зямля гарыць.
Эх, дарога дымная,
Дай жа сілы сваім Сынам!
Асколкамі надрыву замовы,
Пяруне, дапамажы нам!
Хутка нап'ецца
Пунсоваю кроўю ледзяное жалеза,
Адправы Крык
Пачуюць раны памерлых.
Подых зор халодных
Адзавецца рэхам
У сэрцах дзяцей.
Вайна...