Сонейка свеціць, Ярыла ляціць На белым кані – Па ўсім полі. Вецер гудзе, Вясна ідзе! Расквітае Зямля – Далеч невядомая. Спявае вада, Лес калыхаецца, Птушкі лятаюць, Воблакі граюць. Ля вогнішча карагод – Весяліцца народ, Усхваляе Дзядоў – Сваіх уладароў. Вясна-красна Да нас прыйшла. Багамі даная, Светам сабраная. А як Ноч прыйдзе, Месячык узыйдзе, Ваўкі завыюць – Cпаць нам не дадуць...