Мой Продак – Мядзведзь, Я – Мядзведзь дзiкi. Зайшоўшы ў гушчар лесу, Рычу, як мой Продак! I рык мой уздымаецца ў неба – Да воблакаў белых, да Сонца, Пад промнямi якога, Я ганарлiва стаю. Заву свайго Продка да сябе, Заглянуць жадаю ў вочы яму. А Сонца праз сосны і дубы Свецiць на шкуру маю. Я вярнуўся туды, скуль выйшаў,
Скуль мой Род iдзе. Апрануў аблiчча звера, Я – мой Продак – Мядзведзь! У цёмным лесе сустрэчы шукаю, Iду да цябе няходжанай сцежкай – Па сiвым, старым караням, Па дзядочку-iмху і траве. Лес заснуў цiхiм сном, Месяц змянiў Сонца… А я ўсё шукаю ды клiчу Продка, Рыкам iрвучы Сусвет!